Сцяг Субота, 22 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 лютага 2025, 18:10

Процідзеянне знешняму ўмяшанню ва ўнутраныя справы краін АДКБ абмеркавалі ў Маскве

Фота Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Фота Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Генадзь Ляпешка і Сяргей Рачкоў у Маскве прынялі ўдзел у чацвёртай нарадзе старшынь камітэтаў (камісій) парламентаў дзяржаў - членаў АДКБ, да прадмета вядзення якіх належаць пытанні міжнародных адносін, абароны і бяспекі, паведамляе БЕЛТА.

"У ходзе нарады мы разгледзелі пытанні знешнепалітычнай каардынацыі пазіцый дзяржаў - членаў АДКБ па міжнародных і рэгіянальных праблемах бяспекі, удасканалення функцыянавання ваеннага складніка АДКБ, процідзеяння замежнаму ўмяшанню ва ўнутраныя справы дзяржаў", - расказаў Сяргей Рачкоў.

Беларуская дэлегацыя на нарадзе прадставіла важную інфармацыю, звязаную з распрацоўкай Еўразійскай хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі, адзначыў парламентарый. "Нашы парламентарыі прадставілі сваім калегам аналіз ваенна-палітычнай сітуацыі ў Еўрапейскім рэгіёне, - падкрэсліў ён. - Таксама мы азнаёмілі парламентарыяў ПА АДКБ з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь і забеспячэннем электаральнага суверэнітэту нашай краіны. Вельмі змястоўнымі і актуальнымі былі даклады, звязаныя з забеспячэннем біялагічнай бяспекі і аб'яднання намаганняў краін АДКБ па процідзеянні знешняму ўмяшанню ва ўнутраныя справы нашых дзяржаў. Па выніках нарады былі прыняты адпаведныя рэкамендацыі".

Генадзь Ляпешка прапанаваў шэраг мер па процідзеянні біятэрору і іншым злачынным умяшанням, у тым ліку распрацоўку мадэльных законаў "Аб кантролі за замежным уплывам" і "Аб забеспячэнні электаральнага суверэнітэту".

Парламентарый паведаміў, што ў Беларусі ўжо створаны цэнтры для абароны біялагічных рэсурсаў, што дае магчымасць процістаяць агрэсіўным дзеянням тэрарыстаў. "Ігнараваць пагрозы біятэрору - значыць падпісаць сабе прысуд. ЗША выкарыстоўваюць "двайное назначэнне" даследаванняў для стварэння зброі, і гэта пачатак ужо глабальнай катастрофы", - падкрэсліў ён. Генадзь Ляпешка адзначыў важнасць умацавання сувязей АДКБ з ШАС і СНД для агульнага процідзеяння тэрарызму і наркатрафіку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі