ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 20 верасня 2020
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 верасня 2020, 16:14

Прэзідыум Савета Рэспублікі правёў выязное пасяджэнне ў Смілавічах

У час пасяджэння
У час пасяджэння

15 верасня, Смілавічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідыум Савета Рэспублікі сёння ў час выязнога пасяджэння ў Смілавічах абмеркаваў удасканаленне дзейнасці органаў мясцовага самакіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гарпасёлку сенатары наведалі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна, Смілавіцкі сельскі Савет дэпутатаў, дзе азнаёміліся з сацыяльна-эканамічным развіццём населенага пункта, а таксама музей Станіслава Манюшкі. Тут і прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума верхняй палаты парламента. У ім таксама прынялі ўдзел кіраўніцтва абласных, раённых і сельскіх саветаў дэпутатаў, Міністэрства эканомікі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Паводле слоў старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, такія мерапрыемствы цяпер будуць праводзіцца двойчы ў месяц у розных рэгіёнах краіны, каб бачыць, чым жывуць сёння людзі на месцах і дзе ёсць праблемы, якія неабходна ўрэгуляваць. У Смілавічах сенатары абмеркавалі з прадстаўнікамі мясцовай улады работу па ўключэнні ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай маёмасці, пытанні сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, развіццё інфраструктуры ў невялікіх населеных пунктах.

"Нам важна было вызначыць праблемныя пытанні, якія ёсць у рабоце мясцовых саветаў дэпутатаў, у прыватнасці, першаснага звяна, - сказала Наталля Качанава. - Такія выязныя прэзідыумы даюць магчымасць нам актуалізаваць тыя пытанні, якія сёння ёсць на месцах, і дапамагчы ў іх вырашэнні, магчыма, на заканадаўчым узроўні".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі