Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 жніўня 2020, 12:58

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся - ЦВК

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся, паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, бар'ер яўкі 50 працэнтаў пераадолелі ўсе рэгіёны, акрамя Мінска. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях, паводле даных на 12.00, на выбарчыя ўчасткі прыйшлі больш як 60 працэнтаў выбаршчыкаў. "Сюды трапляюць і працэнты, лічбы датэрміновага галасавання", - растлумачыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах на 12.00 склала 54,57 працэнта.

У Брэсцкай вобласці на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 50,3 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне, у Віцебскай - 56,49 працэнта, Гомельскай - 66,06 працэнта, Гродзенскай - 52,99 працэнта.

У Мінскай вобласці прагаласавалі 53,55 працэнта выбаршчыкаў, Магілёўскай - 63,25 працэнта, у Мінску - 43,01 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі