Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 студзеня 2019, 16:22

Прэзідэнт Зімбабвэ прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы. У аэрапорце высокага госця сустракалі кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман і намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Эмерсанам Мнангагвам 17 студзеня. Сустрэча пройдзе ў Палацы Незалежнасці. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў, перспектыўныя напрамкі для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння, перш за ўсё ў сферы гандлю і інвестыцый, рэалізацыі сумесных праектаў. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

Афіцыйны візіт Прэзідэнта Зімбабвэ прадугледжвае змястоўную дзелавую праграму, яго сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі