27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У перыяд плённага старшынства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе прыкметна актывізавалася шматбаковае практычнае ўзаемадзеянне. Аб гэтым на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе заявіў Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Узбекістана далучыўся да слоў удзячнасці іншых удзельнікаў саміту і падзякаваў беларускаму лідару за традыцыйны прыём і высокі ўзровень арганізацыі сустрэчы. Шаўкат Мірзіёеў таксама адзначыў плённае старшынства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, у перыяд якога прыкметна актывізавалася шматбаковае практычнае ўзаемадзеянне.
"Сёння ў выступленнях маіх калег прагучалі ацэнкі няпростай сітуацыі, што складваецца ў сусветнай эканоміцы. Мы ва Узбекістане у поўнай меры адчуваем негатыўны ўплыў наступстваў узмацнення пратэкцыянізму і санкцыйнай палітыкі, парушэння гандлёва-лагістычных ланцужкоў і скарачэння інвестыцыйнай актыўнасці замежных партнёраў, - сказаў Прэзідэнт Узбекістана. - Адзначу, што далейшае пашырэнне і паглыбленне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі ЕАЭС - нашымі традыцыйнымі партнёрамі - з'яўляецца адным з прыярытэтых напрамкаў нашай знешнеэканамічнай палітыкі".-0-