Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 кастрычніка 2019, 19:29

Прэзідэнт Малдовы і дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі абмеркавалі праблематыку міжнароднай бяспекі

3 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 3 кастрычніка ў Кішынёве сустрэўся з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы былі абмеркаваны праблемы рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама актуальныя пытанні беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва.

Бакі адзначылі дадатную дынаміку і імкненне да развіцця двухбаковых адносін па ўсіх напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі