Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 мая 2020, 13:54

Прэзідэнт Кыргызстана прапанаваў сфарміраваць фонд развіцця ЕАЭС

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета прапанаваў сфарміраваць фонд развіцця ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша ініцыятыва аб стварэнні Інстытута развіцця ЕАЭС адлюстравана ў дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў. Аднак гэтыя прапановы не былі ўключаны ў праект стратэгіі да 2025 года. У сувязі з гэтым яшчэ раз хачу адзначыць неабходнасць стварэння фінансавага інстытута ў рамках саюза як фонду развіцця ЕАЭС", - сказаў Сааранбай Жээнбекаў.

Паводле яго слоў, у праекце Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі не адлюстраваны і некаторыя іншыя ініцыятывы. "Лічу неабходным дапрацаваць праект дакумента", - дадаў Прэзідэнт Кыргызстана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі