Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 студзеня 2020, 15:32

Прэзідэнт Ізраіля цэніць удзел Беларусі ў міжнародным форуме памяці ахвяр халакосту

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Ізраіля Рэўвен Рыўлін высока цэніць удзел Беларусі ў мерапрыемствах міжнароднага форуму лідараў. Аб гэтым ён заявіў у размове са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка 22 студзеня прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме ад імя кіраўніка дзяржавы Рэўвена Рыўліна ў гонар прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў замежных дзяржаў, а таксама кіраўнікоў замежных арганізацый, якія прыехалі на форум памяці ахвяр халакосту. "У час прыёму адбылася кароткая размова Уладзіміра Андрэйчанкі з Рэўвенам Рыўліным. Спікер перадаў прывітанне ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У сваю чаргу Рэўвен Рыўлін прасіў перадаць беларускаму лідару найлепшыя пажаданні і ўдзячнасць за ўдзел краіны ў мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту і 75-й гадавіне вызвалення Асвенціма. Ён дадаў, што высока цэніць гэты факт", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, у час прыёму старшыня Палаты прадстаўнікоў правёў размовы з шэрагам кіраўнікоў парламентаў замежных дзяржаў.

Як паведамлялася, Уладзімір Андрэйчанка знаходзіцца ў Іерусаліме з візітам па даручэнні кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, спікер прыме ўдзел у форуме лідараў, прысвечаным Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту і 75-й гадавіне вызвалення Асвенціма. У сталіцы Ізраіля сабраліся прадстаўнікі 46 краін: прэзідэнты, прэм'ер-міністры, прадстаўнікі каралеўскіх дамоў і парламенцкія лідары Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Аўстраліі. Форум нацэлены на захаванне памяці аб халакосце і іншых трагічных падзеях Другой сусветнай вайны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі