Сцяг Субота, 14 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 мая 2025, 18:31

Прэзідэнт Гвінеі-Бісау Умару Сісоку Эмбала прыбыў з візітам у Беларусь

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Гвінеі-Бісау Умару Сісоку Эмбала прыбыў з візітам у Беларусь. Самалёт кіраўніка афрыканскай дзяржавы прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каля трапа самалёта Умару Сісоку Эмбала сустрэў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў.

Як паведамлялася, у сакавіку прэзідэнты Беларусі і Гвінеі-Бісау правялі тэлефонную размову. Умару Сісоку Эмбала пазваніў кіраўніку беларускай дзяржавы для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

"Адбылася змястоўная размова па ўсім комплексе двухбаковых адносін і напрамках, па якіх бакі зацікаўлены развіваць узаемадзеянне. Аляксандр Лукашэнка і Умару Сісоку Эмбала таксама абмеркавалі дэталі плануемага візіту лідара Гвінеі-Бісау ў Беларусь", - паведамляла прэс-служба беларускага лідара.

А ў лістападзе 2024 года кіраўнікі дзяржаў правялі кароткую сустрэчу ў Баку - на палях Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату.

Умару Сісоку Эмбала будзе знаходзіцца з візітам у Беларусі з 6 па 8 мая. Потым, паведамляюць інфармагенцтвы, ён накіруецца ў Маскву, дзе прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 80-й гадавіне Вялікай Перамогі. Як вядома, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 мая таксама будзе прысутнічаць на парадзе на Краснай плошчы ў Маскве.

Гвінея-Бісау - невялікая дзяржава на заходнім узбярэжжы Афрыкі, мяжуе з Сенегалам і Гвінеяй. Гэта былое каланіяльнае ўладанне Партугаліі, незалежнасць краіны была абвешчана 24 верасня 1973 года.

Савецкі Саюз дапамагаў Гвінеі-Бісау ў стварэнні рыбапрамысловага флоту, будаўніцтве рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Пры садзейнічанні СССР пабудавана некалькі дызельных электрастанцый, у краіне працавалі савецкія ўрачы, геолагі, ваенныя спецыялісты, у савецкіх ВНУ праходзілі навучанне бісайскія студэнты.

Цяперашняга Прэзідэнта Гвінеі-Бісау Умару Сісоку Эмбала называюць прадстаўніком новай генерацыі лідараў у Афрыцы. У 2016-2018 гадах ён займаў пасаду прэм'ер-міністра Гвінеі-Бісау, і за час знаходжання на пасадзе змог падняць ВУП, забяспечыў рост эканмікі, а таксама змог знізіць інфляцыю. Стыль кіравання Умару Сісоку Эмбала празвалі "эмбалізмам", сканцэнтраваным на дэмакратыі, парадку, дысцыпліне і развіцці, барацьбе са злачыннасцю.-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі