Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт Грузіі Зурабішвілі прыбыла ў Беларусь

Палітыка 21.06.2019 | 10:22
Саламэ Зурабішвілі
Саламэ Зурабішвілі

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі 20 чэрвеня прыбыла ў Беларусь. У ліку іншых VIP-гасцей яна будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, паведамляе БЕЛТА.

Беларуска-грузінская дагаворная база ўключае больш за 60 дакументаў. Па выніках 2018 года тавараабарот склаў $87,1 млн, экспарт - $64,7 млн, імпарт - $22,4 млн.

У Беларусі дзейнічаюць 19 прадпрыемстваў з грузінскім капіталам, у тым ліку 13 сумесных і 6 замежных. На тэрыторыі Грузіі працуюць больш за 20 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх прадпрыемстваў, рэалізуюцца кааперацыйныя праекты.

У каманду Грузіі на II Еўрапейскіх гульнях уваходзіць 61 спартсмен і 63 трэнеры. Грузінскія атлеты выступяць у такіх відах спорту, як барацьба, веславанне на байдарках і каноэ, веласіпедны спорт, гімнастыка, стральба з лука, бокс, самба.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).