Джон Драмані Махама. Фота МЗС
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Ганы Джон Драмані Махама плануе наведаць Беларусь. Падрыхтоўка яго візіту абмяркоўвалася на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова з міністрам замежных спраў Ганы Самуэлам Акудзета Аблаквам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Міністры правялі перагаворы ў вузкім і пашыраным складзе, абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. Асаблівую ўвагу яны ўдзялілі падрыхтоўцы маючага адбыцца візіту Прэзідэнта Ганы ў Беларусь.
"Прадметна разгледзелі змястоўнае напаўненне візіту і пакет міжнародных дакументаў, якія плануюцца да падпісання. Сярод іх - пагадненні аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, аб механізацыі сельскай гаспадаркі, аб экспартных крэдытах, аб стварэнні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама шэраг іншых дакументаў", - падзяліліся падрабязнасцямі сустрэчы ў МЗС.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў пацвердзілі намер развіваць узаемадзеянне ў палітычнай сферы, сельскай гаспадарцы і процідзеянні тэрарызму, а таксама адзначылі важнасць сумесных адукацыйных праграм.
Бакі абмеркавалі арганізацыю дзелавога і інвестыцыйнага форуму ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў беларускага і ганскага бізнесу.
Міністр замежных спраў Ганы падзякаваў беларускаму боку за падтрымку афрыканскіх краін, у тым ліку за гуманітарную дапамогу, аказаную Мазамбіку ў пераадоленні стыхійнага бедства, і высока ацаніў супрацоўніцтва Беларусі з Нігерыяй. Ён падкрэсліў, што Гана, з'яўляючыся "варотамі ў Афрыку", гатова максімальна актыўна працаваць з Мінскам.
"Асобную ўвагу ўдзялілі ўзаемадзеянню на міжнародных пляцоўках. Бакі дамовіліся падтрымліваць адзін аднаго ў ААН. Максім Рыжанкоў запэўніў, што Беларусь прагаласуе ў Генеральнай Асамблеі ААН за ініцыяваную Афрыканскім саюзам рэзалюцыю па рэпарацыях за каланізацыю, прыме іншыя меры па яе падтрымцы і рэалізацыі, а таксама падтрымае кандыдатуру Ганы ў выбарныя органы ААН", - дадалі ў прэс-службе.
Напярэдадні Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з Джонам Драмані Махамам. Кіраўнік беларускай дыпламатыі перадаў віншаванні ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Днём Незалежнасці Ганы, а таксама асабістае запрашэнне наведаць Мінск.
Джон Драмані Махама з удзячнасцю прыняў запрашэнне і прапанаваў узгадніць канкрэтныя даты па дыпламатычных каналах. Ён перадаў у адказ добрыя пажаданні беларускаму лідару і з цеплынёй успомніў сваю паездку ў Беларусь у 2024 годзе ў неафіцыйным парадку.-0-