Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 красавіка 2021, 15:25

Прэзідэнт Беларусі сустрэнецца з кіраўнікамі загранустаноў у час іх вучобы летам - Макей

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мерапрыемствы ў рамках вучобы кіраўнікоў беларускіх замежных устаноў, якая традыцыйна праводзіцца летам, у бягучым годзе пройдуць у тым ліку з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па аптымізацыі сеткі беларускіх загранустаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што "гэта сур'ёзная задача і трэба будзе сур'ёзна рыхтавацца". "Кожны кіраўнік замежнай установы павінен будзе паведаміць аб сваёй рабоце і перспектывах", - сказаў міністр.

У час нарады было адзначана, што беларускія дыпламаты, якія працуюць за мяжой, штогод збіраюцца ў Мінску на нараду, дзе абмяркоўваецца развіццё эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі-партнёрамі. Праўда, мінулы год з-за закрыцця граніц стаў выключэннем.

Прэзідэнт даручыў арганізаваць такое мерапрыемства ў бягучым годзе, прычым на яго ўзроўні. Гэта будзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка, "канкрэтная справаздача ўсіх паслоў аб тым, што зроблена перш за ўсё ў эканоміцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі