Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 сакавіка 2020, 16:34

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі абмеркавалі графік будучых кантактаў

6 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Па ініцыятыве расійскага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расійскай Федэрацыі Міхаілам Мішусціным, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт беларускага Саўміна.

Асноўную ўвагу прэм'еры ўдзялілі актуальным пытанням двухбаковага супрацоўніцтва. "Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі абмеркавалі тэму інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама падрыхтоўку да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, які адбудзецца 10 красавіка ў Мінску. Быў абмеркаваны лічбавы парадак дня ЕАЭС, які накіраваны на павышэнне эфектыўнасці эканомікі і паляпшэнне якасці жыцця грамадзян саюза", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін у час тэлефоннай гутаркі дамовіліся правесці рабочую сустрэчу па ўсіх актуальных пытаннях у бліжэйшы час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі