Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 сакавіка 2024, 18:18

Прэм'ер-міністру Індыі перадалі пасланне Лукашэнкі аб развіцці двухбаковых адносін

Фота МЗС
Фота МЗС
12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дэлі 12 сакавіка прайшлі перагаворы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў Індыі Субраманьямам Джайшанкарам, у час якіх у адрас прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі было перададзена пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб беларуска-індыйскіх адносінах і шляхах іх развіцця. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У сувязі з гэтым міністры прысвяцілі сустрэчу прадметнаму абмеркаванню маштабнага пакета двухбаковых, рэгіянальных і глабальных пытанняў. Галоўнымі тэмамі сталі эканамічнае супрацоўніцтва і канкрэтныя кааперацыйныя праекты. Канстатавана поўнае супадзенне падыходаў да неабходнасці інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ў гэтай плоскасці, намечаны канкрэтныя крокі і вызначаны сектары для прыкладання асноўных намаганняў на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву", - расказалі ў ведамстве.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі