Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 чэрвеня 2020, 10:07

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграмай візіту ў тым ліку прадугледжаны перагаворы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якія адбудуцца ў Палацы Незалежнасці.

Аляксандр Лукашэнка і Віктар Орбан абмяркуюць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. Беларусь і Венгрыя ўжо маюць добры зачын у развіцці адносін, аднак ёсць вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Акрамя таго, на перагаворах будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва па лініі Беларусь-ЕС, у тым ліку ў фармаце "Усходняга партнёрства". У цэнтры ўвагі таксама будзе сітуацыя ў рэгіёне і свеце, падыходы да вырашэння найбольш актуальных праблем.

Гэты візіт будзе першым афіцыйным візітам венгерскага лідара ў Беларусь і стане важным этапам у развіцці беларуска-венгерскіх адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі