Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 верасня 2019, 14:07

Прэм'ер-міністр Пакістана плануе наведаць Беларусь да канца года

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Пакістана Імран Хан плануе наведаць Беларусь да канца года. Аб гэтым паведаміў пасол Беларусі ў Пакістане Андрэй Ермаловіч на адкрыцці ў Лахоры беларуска-пакістанскага бізнес-форуму. Мерапрыемства арганізавана на палях міжнароднай прамысловай выстаўкі IEMA і праходзіць пад эгідай Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве.

Андрэй Ермаловіч падкрэсліў, што паміж краінамі, якія адзначылі ў бягучым годзе 25-годдзе дыпламатычных адносін, створаны ўсе неабходныя механізмы, што аблягчаюць двухбаковае ўзаемадзеянне ва ўсіх без выключэння сферах. Паспяховымі прыкладамі з'яўляюцца сумесная беларуска-пакістанская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і створаныя пры ўдзеле бакоў сумесныя рабочыя групы, у прыватнасці па прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Чарговае пасяджэнне сумеснай камісіі плануецца правесці ў Мінску гэтай восенню.

Міністр прамысловасці, гандлю, інвестыцый і інфармацыі ўрада правінцыі Пенджаб Міян Ікбал у сваю чаргу адзначыў, што беларуская прадукцыя і тэхналогіі ў розных сферах запатрабаваны ў Пакістане. Ён заклікаў беларускія кампаніі нарошчваць сваю прысутнасць на пакістанскім рынку.

На форуме вядучыя беларускія прамысловыя прадпрыемствы і навуковыя ўстановы прэзентуюць пакістанскай аўдыторыі свае брэнды, а таксама правядуць перагаворы ў кантэксце ўмацавання дзелавога супрацоўніцтва паміж краінамі, пошуку агульных інтарэсаў і выхаду на канкрэтныя праекты.

Фота пасольства Беларусі ў Пакістане'

Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве падпісаў напярэдадні пагадненне з пакістанскімі калегамі аб супрацоўніцтве ў галіне магнітных матэрыялаў. Акрамя таго, прадстаўнікамі навуковай дэлегацыі Беларусі дасягнута дамоўленасць аб рэалізацыі візіту ў Беларусь профільнай дэлегацыі Міністэрства навукі і тэхналогій Пакістана для прадметнага азнаямлення з айчыннымі напрацоўкамі ў навукова-тэхнічнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі