23 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі ў бягучым годзе можа наведаць Беларусь, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі пасол Індыі ў Беларусі Сангіта Бахадур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў пасла, візітаў і абменаў паміж Беларуссю і Індыяй у мінулым годзе не было, "але мы хочам навярстаць гэта ў бягучым годзе". Намечаны візіты на ўзроўні міністраў, запланаваны беларуска-індыйскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў.
"Спадзяёмся, што прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі выканае сваё абяцанне Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку і таксама прыедзе", - сказала кіраўнік індыйскай дыпмісіі. Яна растлумачыла, што візіт, намечаны на 2019 год, быў адкладзены ў сувязі з выбарамі ў Індыі.
"Што датычыцца палітычных адносін паміж нашымі дзяржавамі, яны заўсёды былі цёплымі і дружалюбнымі", - адзначыла Сангіта Бахадур.-0-