Лі Цян. Фота Сіньхуа
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер Дзяржаўнага савета КНР Лі Цян наведае з афіцыйным візітам Беларусь 22-23 жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Запланаваны афіцыйныя перагаворы ва ўрадзе з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам у вузкім і пашыраным складзе. Вынікам перагавораў стане падпісанне пакета пагадненняў і дамоўленасцей у эканамічнай сферы.
Таксама высокі госць наведае індустрыяльны парк "Вялікі камень" - маштабны сумесны праект Беларусі і Кітая. Гэта асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.
Акрамя таго, чакаецца, што Лі Цян ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску.
Як адзначаў Раман Галоўчанка 14 жніўня, Беларусь і Кітай разглядаюць бягучы этап адносін як вельмі важны. "У першую чаргу таму, што новы статус адносін нашых краін, які зафіксавалі кіраўнікі дзяржаў у мінулым годзе, урады павінны напоўніць новым эканамічным зместам. Беларускім і кітайскім бакамі падрыхтаваны вялікі пакет пагадненняў і дамоўленасцей для падпісання. Мы лічым, што гэтыя дакументы замацуюць планы перспектыўнага партнёрства Беларусі і Кітая па ключавых напрамках нашага супрацоўніцтва, якімі з'яўляюцца эканоміка, гандаль, прамысловая і тэхналагічная кааперацыя, навука, адукацыя, транспарт, лічбавае развіццё, зялёная эканоміка і рэгіянальнае супрацоўніцтва", - падкрэсліваў прэм'ер-міністр Беларусі.
Беларусь асабліва зацікаўлена ў тым, каб у ходзе маючага адбыцца візіту прэм'ера Дзяржсавета КНР падпісаць дэталізаваны план па спалучэнні прамысловай палітыкі дзвюх краін у рамках рэалізацыі комплекснай стратэгіі сумеснага прамысловага развіцця. "Мы лічым, што менавіта гэты план павінен стаць праграмным дакументам, які напоўніць канкрэтным практычным зместам новы статус нашых адносін - статус усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства", - заяўляў кіраўнік беларускага ўрада.-0-