ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 красавіка 2023, 19:56

"Прарыўная сустрэча". Крутой аб перагаворах з губернатарам Тамбоўскай вобласці і планах па развіцці супрацоўніцтва

Дзмітрый Крутой. Фота з архіва
Дзмітрый Крутой. Фота з архіва

19 красавіка, Тамбоў /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 19 красавіка наведаў Тамбоўскую вобласць, дзе правёў нараду з беларускімі дылерамі і пабываў на буйнейшым хімічным прадпрыемстве абласнога цэнтра. Цэнтральным пунктам праграмы візіту сталі грунтоўныя перагаворы з губернатарам расійскага рэгіёна Максімам Ягоравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас сёння з губернатарам адбылася прарыўная сустрэча. У Беларусі і Тамбоўскай вобласці вельмі высокія лічбы тавараабароту: за апошнія гады мы ўстойліва перасягаем узровень трох-чатырохгадовай даўнасці ў два разы. І гэта абсалютна не мяжа", - заявіў пасол журналістам па выніках перагавораў.

Ён паведаміў, што ад імя кіраўніцтва Беларусі запрасіў губернатара Тамбоўскай вобласці ў жніўні наведаць з прадстаўнічай дэлегацыяй Мінск і іншыя гарады. "Мы вызначыліся, што гэта абавязкова будзе Гродна і, магчыма, Брэст, - удакладніў дыпламат. - Мы пастараемся да гэтага часу напоўніць парадак дня нашых адносін новымі напрамкамі, прапрацаваць шэраг праектаў, якія сёння намечаны. Задача (і ў гэтым я абсалютна згодны з губернатарам) - пераходзіць ад гандлёвых адносін да нейкіх кааперацыйных сумесных праектаў. Літаральна сёння мы атрымалі па дзвюх пляцоўках прапановы стварыць сумесныя зборачныя вытворчасці альбо сельскагаспадарчай, альбо камунальнай, альбо дарожнай тэхнікі - любы варыянт на базе шасі МАЗ, на базе тэхнікі "АМКАДОР" з удзелам МТЗ , і гэта будуць, безумоўна, знакавыя праекты для нашага будучага супрацоўніцтва".

Паводле слоў пасла, да гэтага часу бакі найбольш актыўна развівалі супрацоўніцтва па двух сегментах эканомікі - хімія і сельская гаспадарка. "У сельскай гаспадарцы, нягледзячы на добрыя лічбы, мы дамовіліся папрацаваць па тэме будаўніцтва сховішчаў для агародніны, - расказаў ён. - Магчыма таксама будаўніцтва новых прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака з удзелам лізінгавых і фінансавых інструментаў ад экспартнай падтрымкі беларускіх банкаў для паставак у Тамбоўскую вобласць. І тэма навукі ў частцы селекцыі насенняводства - губернатар папрасіў у гэтым напрамку папрацаваць больш актыўна".

Што датычыцца пасажырскай тэхнікі для Тамбова, то апошнія пастаўкі Беларусь ажыццявіла яшчэ ў дакавідны перыяд. "Было дакладна вызначана, што цяпер гэта ў першую чаргу будуць пастаўкі газаматорнай тэхнікі. Таму цяпер будзе аб'яўлены конкурс, мы будзем у ім актыўна ўдзельнічаць", - растлумачыў Дзмітрый Крутой.

Што датычыцца камунальнай тэхнікі, то для Тамбова яна патрэбна не ў класічным выкананні. "Улічваючы маштабы горада, схемы прыбірання вуліц, патрэбна больш манеўраная тэхніка ў спецыяльным выкананні, таму "АМКАДОР" і МАЗ павінны ў бліжэйшыя месяцы папрацаваць. Плюс у рамках мадэрнізацыі мясцовага аэрапорта будзе пэўнае абнаўленне парку аэрадромнай тэхнікі, мы павінны свае магчымасці па даручэнні губернатара таксама прадставіць вельмі хутка", - адзначыў пасол.

Закраналася на перагаворах і будаўнічая сфера. "У вобласці вельмі добрыя тэмпы ўводу аб'ектаў у сферы адукацыі і аховы здароўя, і губернатар даў даручэнне, каб для беларусаў таксама падабралі два-тры аб'екты да яго візіту ў Мінск. А мы падабралі б акрамя непасрэдна будаўнічых магчымасцей яшчэ і інструменты фінансавання", - дадаў Дзмітрый Крутой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі