Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лютага 2020, 15:45

Прапановы ў праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД разгледзяць 25 лютага

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 25 лютага ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У парадку дня шэсць пытанняў. Пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Году кнігі ў СНД, разгледзяць прапановы ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое адбудзецца 29 мая ў Ташкенце.

Акрамя таго, члены савета абмяркуюць прапанову расійскага боку адносна правядзення пасяджэння экспертнай групы па пытанні стварэння камісіі па правах чалавека СНД, разгледзяць фарміраванне і выкананне адзінага бюджэту органаў Садружнасці.

На сустрэчы плануецца таксама прыняць праекты парадкаў дня сумеснага пасяджэння Савета пастаянных прадстаўнікоў і камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД і чарговага пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў, абмеркаваць падрыхтоўку ўрачыстай закладкі і адкрыцця алеі Дружбы дзяржаў СНД у гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі