Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 ліпеня 2021, 12:33

Прапановы па змяненні Канстытуцыі будуць накіраваны Прэзідэнту 22 ліпеня - Міклашэвіч

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы па змяненні Канстытуцыі 22 ліпеня будуць накіраваны Прэзідэнту, заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнай камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння завяршаецца этап работы Канстытуцыйнай камісіі. Мы планава правялі дзевяць пасяджэнняў і ўзгаднілі тэкст змяненняў, які сёння вам (членам Канстытуцыйнай камісіі. - Заўвага БЕЛТА) раздадзены. Гэты варыянт будзе накіраваны заўтра кіраўніку дзяржавы ва ўстаноўленым парадку", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, усе раздзелы Асноўнага закона, магчымыя змяненні разгледжаны на пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі. "Прапануецца ў канчатковым выніку ўнесці змяненні ў 59 артыкулаў Канстытуцыі, уключыць у Канстытуцыю 16 новых артыкулаў, выключыць два", - адзначыў старшыня Канстытуцыйнай камісіі.

Пётр Міклашэвіч падкрэсліў, што Канстытуцыйная камісія завяршыла распрацоўку прапаноў па змяненні Асноўнага закона ў адпаведнасці з графікам і ва ўстаноўлены тэрмін. "Да 1 жніўня 2021 года ўсе сфармуляваныя прапановы камісіі будуць прадстаўлены Прэзідэнту. У далейшым адбудзецца пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі з удзелам кіраўніка дзяржавы, на якім будуць разгледжаны заўвагі канцэптуальнага характару, выкладзеныя некаторымі членамі Канстытуцыйнай камісіі. Канчатковы варыянт змянення Канстытуцыі будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне і ў наступным з папраўкамі пасля ўсенароднага абмеркавання праект змяненняў Канстытуцыі будзе вынесены на рэспубліканскі рэферэндум", - расказаў ён.

Сёння прайшло дзявятае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На пасяджэнні падведзены вынікі работы Канстытуцыйнай камісіі па распрацоўцы прапаноў па змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі