Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 жніўня 2024, 16:01

Прамое ўзаемадзеянне будзе наладжана паміж дзелавымі коламі Беларусі і в'етнамскай правінцыі Ланган

Фота генконсульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне (В'етнам)
Фота генконсульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне (В'етнам)
22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны консул Беларусі ў Хашыміне Руслан Варанкоў 22 жніўня сустрэўся з сакратаром абласнога камітэта Камуністычнай партыі В'етнама правінцыі Ланган, старшынёй Народнага савета правінцыі Нгуен Ван Дыокам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай загранустанове ў Хашыміне.

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках знаёмства генеральнага консула з кіраўнікамі правінцый паўднёвага В'етнама, якія дадаткова ўвайшлі ў консульскую акругу генеральнага консульства ў Хашыміне ў бягучым годзе.

Субяседнікі адзначылі даўнюю гісторыю дружалюбных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам, падкрэсліўшы важнасць існуючага базіса для развіцця двухбаковых сувязей у перспектыве.

У якасці ключавых напрамкаў у гэтым працэсе бакі вызначылі гандлёва-эканамічны, інвестыцыйны і гуманітарны трэкі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена неабходнасці павышэння ўзаемнай інфармаванасці аб патэнцыяле двух бакоў у названых галінах і наладжванні прамога ўзаемадзеяння паміж дзелавымі коламі Беларусі і правінцыі Ланган.

Правінцыя Ланган размешчана на поўдні В'етнама і з'яўляецца вядучым рэгіёнам краіны ў дэльце ракі Меконг. Яна адносіцца да паўднёвай ключавой зоны эканамічнага развіцця і выступае паўднёва-заходнімі варотамі агламерацыі Хашыміна.

Насельніцтва правінцыі складае каля 1,8 млн чалавек, а ў адміністрацыйным цэнтры, горадзе Танан, каля 215 тыс. чалавек.

Па выніках 2023 года ВРП правінцыі склаў $6,7 млрд. Больш за палавіну эканомікі правінцыі фарміруецца за кошт прамысловага і будаўнічага сектараў, астатняя частка - за кошт сферы паслуг, сельскай і лясной гаспадаркі і рыбалоўства.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі