ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 снежня 2022, 09:09

Практыку знешнепалітычнага планавання ў краінах СНД абмеркавалі ў Мінску

Фота Выканкама СНД
Фота Выканкама СНД

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў на тэму "Аб знешнепалітычным планаванні міністэрстваў змежных спраў дзяржаў - удзельніц СНД" адбыліся 5 снежня ў штаб-кватэры СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У кансультацыях удзельнічалі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі новыя моманты ў практыцы знешнепалітычнага планавання краін Садружнасці, абмяняліся ацэнкамі асноўных тэндэнцый развіцця сітуацыі ў свеце і на прасторы СНД. Прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў адзначылі сугучнасць выкладзеных падыходаў да ацэнкі гэтай сітуацыі.

Па выніках дыскусіі выказана ўзаемная зацікаўленасць бакоў у прадаўжэнні рабочых кантактаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі