Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2019, 15:40

Праграма па паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй не выходзіць за рамкі Саюзнага дагавора - МЗС

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма паглыблення інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй не выходзіць за рамкі Саюзнага дагавора, падпісанага ў 1999 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ажыятаж, які ўзнік, створаны на пустым месцы. Для яго няма ніякіх падстаў, - падкрэсліў Анатоль Глаз. - Хацеў бы яшчэ раз нагадаць назву праекта: "Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы". Менавіта ў гэтым закладзены сэнс дакумента. Нічога, што выходзіць за рамкі Саюзнага дагавора 1999 года, там быць не можа".

Як паведамлялася, Праграму дзеянняў па інтэграцыі і шэраг пагадненняў прэзідэнты Беларусі і Расіі плануюць падпісаць у снежні. Аб гэтым раней паведамляў журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой. "Прэзідэнты павінны падпісаць праграму і пакет дарожных карт, а таксама шэраг пагадненняў, якія вырашаюць для нас значныя пытанні. У першую чаргу наконт газу. Гэта будзе прэзідэнцкі пакет", - заявіў міністр.

Ён растлумачыў, што зрабіць гэта, як і дамаўляліся кіраўнікі дзяржаў, плануецца 8 снежня (20-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы) або, магчыма, напярэдадні, калі будзе вызначана іншая дата. "Ад даты, якую ўзгаднілі ў Санкт-Пецярбургу, прэзідэнты не адступаюць. Усё, што адбываецца цяпер, - прамежкавая работа", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, праграма дзеянняў будзе мець рамачны характар. "Усе пытанні будуць раскрыты ў дарожных картах. Пасля дарожных карт пачнецца работа над нарматыўнымі актамі на працягу 2020 года. У розных сферах ужо розная ступень на сённяшні дзень уніфікацыі. Калі ўзяць мытню, то там практычна ўсё ўніфікавана яшчэ ў рамках ЕАЭС. Калі нейкія іншыя сферы, там людзі яшчэ нават не разумеюць маштабы неабходных змяненняў", - расказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі