Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 жніўня 2021, 10:43

Праект змяненняў у Канстытуцыю будзе дапрацаваны і да 1 верасня ўнесены Прэзідэнту - Міклашэвіч

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект змяненняў у Канстытуцыю будзе дапрацаваны і да 1 верасня ўнесены Прэзідэнту, заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнай камісіі, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паколькі наяўнасць няўзгодненых заўваг членаў камісіі сведчыць аб фактычнай незавершанасці праведзенай работы, Прэзідэнтам даручана кіраўніцтву Канстытуцыйнай камісіі забяспечыць комплексную дапрацоўку адпаведных прапаноў і да 1 верасня 2021 года ўнесці канчатковы варыянт праекта Канстытуцыі на разгляд кіраўніка дзяржавы", - адзначыў Пётр Міклашэвіч.

Сёння праходзіць чарговае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. На ім разглядаюцца ўдакладненні рэдакцыйнага характару распрацаваных Канстытуцыйнай камісіяй змяненняў у Асноўны закон на аснове заўваг членаў камісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі