Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Праект канцэпцыі збліжэння заканадаўстваў Беларусі і Расіі абмяркуюць у час V Форуму рэгіёнаў

Палітыка 11.09.2018 | 10:11

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект канцэпцыі збліжэння заканадаўстваў дзвюх краін абмяркуюць у час V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 10-12 кастрычніка ў Магілёве, паведаміла ў інтэрв'ю газеце "Рэспублiка" намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму Мар'яна Шчоткіна.

"Збліжэнне заканадаўства Беларусі і Расіі павінна адбывацца пры непарушнасці шэрага прынцыпаў, замацаваных у Дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у тым ліку прынцыпаў захавання дзяржавамі свайго суверэнітэту і незалежнасці, а таксама з улікам нацыянальных інтарэсаў дзвюх краін. Канцэпцыя прызначана вызначаць перспектывы збліжэння заканадаўства, акцэнтуючы ўвагу на найважнейшых прыярытэтах: роўныя правы грамадзян, аднолькавыя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання, адзіныя рынкі без выключэнняў і абмежаванняў, а таксама лічбавая эканоміка. Неабходна дэталізаваць палажэнні канцэпцыі, прысвечаныя гэтым пытанням. Цяпер праект канцэпцыі дапрацоўваецца з улікам заўваг і прапаноў зацікаўленых. Будзе абмяркоўвацца гэты дакумент і ў час форуму", - сказала Мар'яна Шчоткіна.

Яна падкрэсліла, што форум стаў візітнай карткай рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. "У яго ёсць рэальныя вынікі. З кожным годам колькасць падпісаных на мерапрыемстве камерцыйных кантрактаў і пагадненняў расце. Усяго за час правядзення форуму іх заключана на суму больш за $930 млн. Так, па выніках III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі сума кантрактаў складала каля $300 млн, а па выніках IV Форуму перавысіла ўжо $400 млн. У гэтым годзе мы плануем узяць рубеж у памеры $500 млн", - адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

Мар'яна Шчоткіна таксама расказала аб праграме форуму. Галоўнай падзеяй стане пленарнае пасяджэнне на тэму "Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва". Секцыі пройдуць па пяці асноўных напрамках: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, маладзёжная палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека.

У дзелавой частцы праграмы запланаваны пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва, бізнес-сустрэчы і перагаворы, у якіх прымуць удзел губернатары, кіраўнікі кампаній і прадпрыемстваў дзвюх краін. Традыцыйна пройдзе пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі Расіі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Акрамя гэтага, у праграме - Тыдзень інтэграцыі і супрацоўніцтва, маладзёжны форум, злёт студэнцкіх атрадаў, спартакіяда Саюзнай дзяржавы для дзяцей і юнацтва, турнір па хакеі з шайбай, сумеснае пасяджэнне саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей і іншыя мерапрыемствы. Асаблівасцю юбілейнага форуму стане выстаўка-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставяць майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.