Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 лістапада 2019, 19:13

Прадстаўнікі ЦВК Расіі стануць наглядальнікамі за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама Расіі Мікалай Булаеў сумесна з членамі камісіі Яўгеніяй Арловай, Сяргеем Сіроткіным і Валерыем Гальчанкам прымуць удзел у міжнародным назіранні на парламенцкіх выбарах у Беларусі, якія пройдуць 17 лістапада. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу ЦВК РФ.

"Па запрашэнні старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай Беларусь наведаюць намеснік старшыні ЦВК Расіі Мікалай Булаеў і член ЦВК Расіі Яўгенія Арлова. Член ЦВК Расіі Сяргей Сіроткін прыме ўдзел у назіранні ў складзе місіі наглядальнікаў ад ШАС, член ЦВК Расіі Валерый Гальчанка ўзначаліць дэлегацыю ЦВК РФ у складзе місіі наглядальнікаў ад СНД", - гаворыцца ў паведамленні.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пройдуць 17 лістапада. На 110 месцаў у палаце прэтэндуюць 560 кандыдатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі