Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 лютага 2022, 19:40

Прадстаўнік Украіны: бакі вызначылі шэраг прыярытэтных тэм, па якіх намеціліся пэўныя рашэнні

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бакі на расійска-ўкраінскіх перагаворах на Прыпяці вызначылі шэраг прыярытэтных тэм, па якіх намеціліся пэўныя рашэнні. Аб гэтым заявіў журналістам саветнік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Украінская і расійская дэлегацыя правялі сёння першы раўнд перагавораў, асноўнай мэтай якіх было абмеркаванне пытанняў спынення агню на тэрыторыі Украіны і баявых дзеянняў. Бакі вызначылі шэраг прыярытэтных тэм, па якіх намеціліся пэўныя рашэнні. Дзеля таго, каб гэтыя рашэнні атрымалі нейкія магчымасці імплементацыі ў лагістычныя рашэнні, бакі едуць для кансультацый у свае сталіцы. І бакі абмеркавалі магчымасць у бліжэйшы час правядзення другога раўнда перагавораў, на якіх гэтыя тэмы атрымаюць канкрэтную практыку развіцця", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі