Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 жніўня 2021, 16:10

"Поўнае пагарджанне міжнародным правам" - МЗС Беларусі рашуча асудзіла новыя санкцыі

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі рашуча асудзіла прынятыя Злучанымі Штатамі Амерыкі, Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Канадай 9 жніўня аднабаковыя прымусовыя меры ў адносінах да Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Тым самым названыя краіны чарговы раз прадэманстравалі поўнае пагарджанне міжнародным правам, уласнымі міжнароднымі і двухбаковымі абавязацельствамі, раскрылі сапраўдныя мэты сваёй палітыкі ў адносінах да Беларусі", - заявілі ў міністэрстве.

Як падкрэслілі ў ведамстве, прыкрываючыся крывадушнымі лозунгамі абароны правоў чалавека і дэмакратыі, на справе заходнія апаненты беларускай дзяржавы кіруюцца халодным геапалітычным разлікам. "Іх дзеянні накіраваны непасрэдна на падрыў суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, дабрабыту і працвітання беларускага народа", - заявілі ў МЗС.

У міністэрстве звярнулі ўвагу, што адзінае, чаго дабіваецца Захад, які пагардліва ігнаруе вынікі волевыяўлення беларускага народа, - гэта змена ўлады ў Беларусі. У ход ідзе ўвесь арсенал метадаў халоднай вайны ў выглядзе нарошчвання знешняга палітычнага і інфармацыйнага націску, увядзення авіяэмбарга, выкарыстання спорту ў палітычных мэтах аж да фінансава-эканамічнага ўдушэння дзяржавы.

"Уведзеныя ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай аднабаковыя меры ў адносінах да нашай краіны ідуць уразрэз са Статутам ААН і нормамі міжнароднага права, іх абавязацельствамі ў рамках АБСЕ", - гаворыцца ў каментарыі.

У Міністэрстве замежных спраў нагадалі, што менавіта ЗША і Вялікабрытанія былі падпісантамі Будапешцкага мемарандума 1994 года, якія ўзялі на сябе абавязацельства ўстрымлівацца ад эканамічнага прымушэння, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Беларуссю правоў, уласцівых яе суверэнітэту. "Беларускі бок правядзе дасканалую ацэнку прынятых учора ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай абмежаванняў супраць нашай краіны і прыме адэкватныя меры ў адказ, - падкрэслілі ў ведамстве. - На ўсіх этапах беларускі бок паслядоўна выступаў і выступае за адкрыты і раўнапраўны дыялог з краінамі Захаду, які павінен будавацца не на санкцыях і націску, а на аснове агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права і міждзяржаўных адносін".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі