Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 ліпеня 2021, 10:18

Польшчы трэба разабрацца са сваімі праблемамі, а мы без знешняй дапамогі вырашым свае - меркаванне

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскім палітыкам трэба разабрацца са сваімі ўнутранымі праблемамі, а мы разбяромся са сваімі без знешняй дапамогі. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася член Савета Рэспублікі Кацярына Серафіновіч.

"Кажуць, на вайне як на вайне. На той вайне, якая вядзецца супраць нашай краіны, з боку яе непрыяцеляў праўды няма - толькі хлусня і дэзынфармацыя, разлічаная на маладыя, гарачыя галовы, на тых, у каго пачуцці ідуць наперадзе розуму. Колькі фэйкаў ужо развянчана, колькі шакіруючых падрабязнасцей адкрыта аб польскім умяшанні ў суверэнныя справы Беларусі! Афіцыйная Варшава да нядаўняга часу ўсё адмаўляла: маўляў, беларускія пратэсты - гэта справы беларускага народа. Чаму ж цяпер, пасля апублікавання перапіскі кіраўніка канцылярыі кіраўніка польскага ўрада з палітыкамі, настала зацішша? Чаму маўчыць палітычная эліта Польшчы? Маўчаць жа тады, калі няма чаго сказаць у сваё апраўданне", - адзначыла сенатар.

Паводле слоў Кацярыны Серафінавіч, для яе гэта перапіска не стала сенсацыйнай, паколькі было зразумела і да гэтага, што Польшча вельмі зацікаўлена ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі і міжнародныя дамоўленасці яе не стрымліваюць.

"Фінансаванне "Белсата", утрыманне Беларускага дома ў Варшаве, ветлівае стаўленне да стваральнікаў экстрэмісцкіх каналаў - гэта ўсё звёны аднаго ланцуга. І гэта мы яшчэ не гаворым аб унутраных праблемах, якія існуюць унутры краіны-суседкі, паколькі невыпадковыя забастоўкі польскіх фермераў, пратэсты жанчын. Мы не злараднічаем - мы заклікаем: палітыкі, разбярыцеся са сваімі ўнутранымі праблемамі, а мы разбяромся са сваімі без знешняй дапамогі, аб якой народ Беларусі не просіць", - падвяла вынік сенатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі