Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 снежня 2021, 11:57

Пярцоў: недружалюбныя дзеянні ЕС б'юць бумерангам па яго ж краінах

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Недружалюбныя дзеянні Еўрапейскага саюза ў адносінах да Беларусі вяртаюцца да яго бумерангам і б'юць па яго ж краінах. Такое меркаванне выказаў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Яшчэ адна выснова бягучага года: гэта такі бумеранг справядлівасці. Усё тое, што яны накіроўвалі супраць нас і ў палітыцы, і ў эканоміцы, дакладна бумерангам, прычым іншым разам у нейкім шматразова ўзмоцненым выглядзе, б'е па іх", - звярнуў увагу Уладзімір Пярцоў.

Ён нагадаў аб рэгулярных закліках афіцыйнага Вільнюса ўводзіць санкцыі супраць Беларусі, а цяпер Літва церпіць з-за спаду аб'ёмаў перавалкі беларускіх грузаў у сваіх партах. Акрамя таго, на недружалюбныя дзеянні Літвы адказаў Кітай.

"Гэта прывядзе фактычна да краху эканомікі Літвы. Добра, Беларусь - дзясяткі, сотні мільёнаў долараў (з Расіяй яны даўно практычна ўжо закончылі эканамічныя ўзаемаадносіны), але Кітай, які цяпер пачаў значную блакаду і, па сутнасці, гандлёвую вайну з маленькай Літвой. І ў геапалітыцы, і ў палітыцы тое ж самае, - адзначыў міністр. - Глядзіце, што ў Польшчы робіцца. А што будзе ў вялікіх еўрапейскіх дзяржавах пасля цэн на газ і халоднай зімы?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі