Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 ліпеня 2017, 15:22

Пірштук: дзякуючы сесіі ПА АБСЕ многія краіны паглядзелі на Беларусь па-новаму

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзякуючы 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ многія краіны паглядзелі на Беларусь па-новаму. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы перажываем вельмі важны гістарычны момант: упершыню ў навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь мы праводзім такое маштабнае мерапрыемства. Учора і сёння мы сустракаліся з вельмі вялікай колькасцю нашых гасцей, і я павінен сказаць, што многія, пераважная большасць, паглядзелі на Беларусь зусім па-іншаму. Яны ўбачылі еўрапейскую дзяржаву з усёй інфраструктурай і з усімі атрыбутамі, якія адпавядаюць гэтаму крытэрыю", - заўважыў віцэ-спікер.

На яго думку, адным з галоўных вынікаў сесіі асамблеі для Беларусі стане з'яўленне новых сяброў у рэгіёне АБСЕ. "У нас з'яўляецца шмат прыхільнікаў - моцных у эканамічным плане дзяржаў Еўропы", - канстатаваў Баляслаў Пірштук.

Ён таксама звярнуў увагу, што на цяперашняй сесіі Беларусь між іншым робіць акцэнт на развіцці інвестыцыйнага і інавацыйнага супрацоўніцтва, для гэтага на палях палітычнага форуму плануюцца адпаведныя сустрэчы з замежнымі парламентарыямі, уключанымі ў бізнес.

26-я летняя сесія ПА АБСЕ праходзіць у Мінску 5-9 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі