Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пэўныя сілы ў Літве выкарыстоўваюць будаўніцтва БелАЭС у палітычных мэтах - Паксас

Палітыка 02.05.2019 | 14:55

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пэўныя сілы ў Літве выкарыстоўваюць будаўніцтва БелАЭС для дасягнення палітычных мэт. Аб гэтым заявіў сёння журналістам экс-прэзідэнт Літвы, дэпутат Еўрапейскага парламента Раландас Паксас пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не сакрэт, што пэўныя палітычныя сілы ў Літве і не толькі выкарыстоўваюць будаўніцтва атамнай станцыі для дасягнення палітычных мэт. Я не думаю, што беларусы будуюць сабе небяспечную станцыю. Асабіста я прыхільнік атамнай энергетыкі", - сказаў Раландас Паксас.

Еўрадэпутат лічыць, што неабходна пераадолець недавер літоўскага боку. Для гэтага, на яго думку, працэс будаўніцтва БелАЭС павінен быць максімальна празрысты. "Я прапанаваў Прэзідэнту стварыць самую магутную міжнародную экспертную групу з усіх краін, якія маюць вопыт, для пастаяннага маніторынгу атамнай станцыі, - адзначыў палітык. - Я разумею, што гэта станцыя будзе пабудавана, што яна будзе працаваць. Трэба ўсім цяпер ісці насустрач адзін аднаму, быць вельмі празрыстымі".

Паводле слоў Раландаса Паксаса, у час сустрэчы Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі бок адкрыты для любой экспертызы.

Што датычыцца развіцця двухбаковых адносін, то дэпутат заўважыў, што пэўны час таму ў Літвы было тры прыярытэты ў знешняй палітыцы: членства ў НАТА, у Еўрапейскім саюзе і добрыя адносіны з суседзямі. "На жаль, з трэцім прыярытэтам у нас не вельмі ўдалося па многіх прычынах, і гэта трэба выпраўляць. З суседам трэба жыць у міры і згодзе", - перакананы ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.