Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 мая 2022, 09:54

Петрышэнка: дзеянні Захаду накіраваны на разбурэнне еўразійскай інтэграцыі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеянні Захаду накіраваны на разбурэнне еўразійскай інтэграцыі. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час панэльнай дыскусіі Еўразійскага эканамічнага форуму, у якім ён прымае ўдзел у рэжыме відэа-канферэнц-сувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба добра разумець, што санкцыйны ўдар нацэлены не толькі на Беларусь і Расію. Дзеянні Захаду накіраваны і на разбурэнне еўразійскай інтэграцыі. На Захадзе цудоўна разумеюць, што разам мы, дзяржавы ЕАЭС, мацнейшыя кратна", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Ён звярнуў увагу на сінергетычны эфект еўразійскай інтэграцыі, перш за ўсё ў пытаннях імпартазамяшчэння і супрацоўніцтва ў прамысловай сферы.

Еўразійскі эканамічны форум праходзіць 26 мая ў Бішкеку. Форум - пляцоўка ўзаемадзеяння па найбольш актуальных пытаннях развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі ЕАЭС, зялёнай энергетыкі, а таксама ўмацавання міжрэгіянальных сувязей і фарміравання кааперацыйнага супрацоўніцтва.

Дзелавая праграма форуму складаецца з шасці панэльных дыскусій, якія прадугледжваюць абмеркаванне перспектыў стратэгічнага развіцця еўразійскай інтэграцыі, магчымасцей для эканамічнай стабільнасці дзяржаў ЕАЭС, пытанняў у сферы прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, энергетычнай, транспартнай інфраструктуры, лічбавага парадку дня, а таксама новых напрамкаў узаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі