Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Першы візіт французскіх сенатараў у Беларусь запланаваны на красавік

Палітыка 20.03.2019 | 14:38
Фота з архіва
Фота з архіва

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскія сенатары плануюць у красавіку наведаць Беларусь. Аб арганізацыі візіту ішла размова ў час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Ігара Фісенкі з членамі групы дружбы сената "Францыя-Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў пасольстве нашай краіны.

Бакі абмеркавалі планы развіцця беларуска-французскіх адносін у 2019 годзе: правядзенне двухбаковых сустрэч прадстаўнікоў парламентаў дзвюх краін, развіццё культурнага супрацоўніцтва, арганізацыю мерапрыемстваў эканамічнага характару.

"Асобная ўвага была ўдзелена маючаму адбыцца візіту французскіх сенатараў у Беларусь, які запланаваны на красавік 2019 года. Гэта будзе першы візіт членаў групы дружбы "Францыя-Беларусь", створанай у Сенаце Францыі ў 2018 годзе, а таксама першы двухбаковы візіт дэлегацыі верхняй палаты французскага парламента ў нашу краіну", - адзначылі ў пасольстве.

З французскага боку на сустрэчы прысутнічалі кіраўнік групы дружбы Шарль Генэ, а таксама ўдзельнікі гэтай групы кіраўнік камісіі па фінансах сената Вінсэнт Эбле, сенатары Рэнэ Данэсі, Флорэнс Лазард і Мары Мерсье.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.