Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 лістапада 2019, 00:51

Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Палата прадстаўнікоў сёмага склікання збярэцца на першае пасяджэнне раніцай, у 10.00, а Савет Рэспублікі - у 14.00, 6 снежня, праінфармавала старшыня Цэнтрвыбаркама.

"Для Савета Рэспублікі - гэта крайні дзень. Выбары ў яго прайшлі 7 лістапада. Мы да 7 снежня павінны адкрыць першую сесію", - сказала Лідзія Ярмошына.

ЦВК падвядзе вынікі выбараў 22 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі