Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка

Палітыка 14.08.2019 | 16:01
Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка. Аб гэтым сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Яна растлумачыла, што перадвыбарная агітацыя пачынаецца пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Так, іх вылучэнне завяршаецца 7 кастрычніка, на рэгістрацыю адводзіцца дзесяць дзён. Гэта значыць, перадвыбарная агітацыя пачнецца пасля 17 кастрычніка. Калі кандыдата зарэгіструюць раней за гэты тэрмін, то ён зможа пачаць агітацыю. "Але ўсё роўна гэта сярэдзіна кастрычніка", - дадала кіраўнік ЦВК.

Лідзія Ярмошына падзялілася чаканнямі ад перадвыбарнай агітацыі, падкрэсліўшы, што толькі ад кандыдатаў у дэпутаты залежыць, наколькі гэты этап будзе запамінальным. "Калі кандыдаты выкарыстаюць хаця б усё тое, што ім бясплатна дае дзяржава (выступленні ў газетах, на тэлебачанні, удзел у тэледэбатах), то гэта ўжо будзе даволі ажыўлена", - лічыць старшыня ЦВК.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - 7 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.