Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 снежня 2021, 14:01

"Павінен прыняць рашэнне і быць сапраўдным мужчынам у гэтым плане". Макей аб патрабаваннях да дыпламатаў

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у размове з журналістамі расказаў аб галоўных патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да дыпламатаў на сучасным этапе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, нягледзячы на зменлівую сітуацыю ў свеце, патрабаванні да дыпламатаў у Беларусі застаюцца ранейшымі: прафесіяналізм, вернасць абавязку і Айчыне, дзяржаўны падыход да справы. "У той сітуацыі, калі выкрыты некаторыя з'явы нашага жыцця, гэтыя прынцыпы яшчэ больш важныя, важныя як ніколі. Я лічу, што калі ты знаходзішся на дыпламатычнай службе (Прэзідэнт не раз гаварыў, што гэта нават больш, чым ваенная служба, патрабуе большай адказнасці і аддачы), то ты павінен выконваць тыя рэчы, якія з'яўляюцца святымі для патрыёта сваёй краіны: прафесіяналізм, адданасць справе і дзяржаве, любоў да дзяржавы і свайго народа", - сказаў кіраўнік МЗС.

Калі дыпламат не можа праводзіць тую лінію, якая выпрацавана дзяржавай, трэба знайсці мужнасць адкрыта прызнацца сабе ў гэтым і пакінуць пасаду, упэўнены Уладзімір Макей. "А ў нас як атрымліваецца? Некаторыя людзі хочуць атрымліваць грошы ад дзяржавы і адначасова паліваць граззю дзяржаву. Лічу, што гэта абсалютна не мужчынскія падыходы. Ты павінен прыняць рашэнне і быць сапраўдным мужчынам у гэтым плане", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі