ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 верасня 2022, 14:15

Патрушаў: Расія разлічвае на актыўны ўдзел Беларусі ў структурах ШАС

Фота з архіва
Фота з архіва

21 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія разлічвае на актыўны ўдзел Беларусі ў структурах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым сказаў сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў сёння ў Маскве на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Аляксандрам Вальфовічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На саміце ШАС у Самаркандзе 15-16 верасня прынята рашэнне аб пачатку працэдуры прыёму Беларусі ў арганізацыю ў якасці паўнапраўнага члена, - нагадаў Мікалай Патрушаў. - У сувязі з гэтым разлічваем на ваш далейшы актыўны ўдзел у пасяджэннях сакратароў саветаў бяспекі ў рамках гэтага аб'яднання".

Карыстаючыся выпадкам, сакратар Савета бяспекі Расіі павіншаваў беларускі народ з адсвяткаваным 17 верасня Днём народнага адзінства. "Гэта свята з'явілася ў календары Беларусі заслужана", - падкрэсліў Мікалай Патрушаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі