Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 чэрвеня 2021, 13:58

Патрушаў: канчатковая мэта знешніх сіл - змяніць дзяржаўны лад і ўладу ў Беларусі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канчатковая мэта знешніх сіл - змяніць дзяржаўны лад і ўладу ў Беларусі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Калі гаварыць пра Беларусь, то іх канчатковая мэта - змяніць лад і ўладу ў Беларусі. Уласна кажучы, мы гэта назіраем апошнім часам, а вы, хто жыве ў Беларусі, больш за ўсё гэта бачыце", - сказаў Мікалай Патрушаў.

Ён растлумачыў, што сённяшнія кансультацыі саветаў бяспекі Беларусі і Расіі з'яўляюцца планавымі. "Нашы саветы бяспекі рэгулярна абменьваюцца меркаваннямі аб сітуацыі. Мы гаворым аб пагрозах і выкліках, з якімі сутыкаюцца і Беларусь, і Расія. І на гэты раз мы будзем гаварыць у асноўным аб гібрыдных войнах і таксама аб рэгіянальнай і міжнароднай бяспецы, - расказаў Мікалай Патрушаў. - Разам з традыцыйнымі выклікамі, як, дапусцім, тэрарызм, экстрэмізм, якія нікуды не дзеліся, усё больш увагі мы павінны ўдзяляць пытанням інфармацыйнай бяспекі і некаторым іншым пытанням".

"З Прэзідэнтам Беларусі мы абмяняліся меркаваннямі і ўражаннямі па гэтых пытаннях, - прадоўжыў ён. - Нашы ацэнкі не проста блізкія, яны поўнасцю супадаюць. Безумоўна, мы аб'ядноўваем і будзем аб'ядноўваць намаганні і дзейнічаць сумесна супраць гэтых выклікаў і пагроз".

Пры гэтым сакратар Савета бяспекі Расіі лічыць, што трэба ўдзяляць увагу таму ўплыву, які аказваецца звонку. "Я сказаў аб пытаннях інфармацыйнай бяспекі. І трэба ўдзяляць увагу НУА, іх дзейнасці. Калі яны гавораць, што яны незалежныя, гэта зусім не так, - упэўнены ён. - Трэба глядзець, адкуль яны атрымліваюць фінансы і каму даюць справаздачу, як гэтыя фінансы зрасходаваны. Вось калі мы гэту карціну разам бачым. А тут павінны працаваць і праваахоўныя органы, і спецслужбы кожнай краіны, абменьвацца. І, вядома, мы разлічваем таксама на грамадскасць, якая нам прадастаўляе інфармацыю. Тады мы разумеем, якую ролю яны адыгрываюць, каму яны даюць справаздачу і якой мэты хочуць дасягнуць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі