Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Змяненне меж Мінска
Учора 13:03 Стужка навiн
Усе навіны

Пастаянныя прадстаўнікі СНД сфарміруюць 28 жніўня праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў

Палітыка 23.08.2019 | 11:34
Фота з архіва
Фота з архіва

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 28 жніўня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі сфарміруюць праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое пройдзе ў Маскве 25 кастрычніка. Плануецца, што ў вузкім складзе кіраўнікі ўрадаў абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў фармаце СНД і вызначаць дату і месца сваёй наступнай сустрэчы.

У шырокім фармаце будзе разгледжана канцэпцыя супрацоўніцтва краін Садружнасці ў галіне лічбавага развіцця грамадства і план першачарговых мерапрыемстваў па яе рэалізацыі, а таксама стратэгія забеспячэння інфармацыйнай бяспекі дзяржаў СНД. Традыцыйна цэлы блок дакументаў, якія ўносяцца на разгляд кіраўнікоў урадаў, будзе прысвечаны пытанням фінансавага забеспячэння дзейнасці органаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Чакаецца, што будуць падпісаны дакументы, якія рэгламентуюць супрацоўніцтва краін Садружнасці па стварэнні і прымяненні стандартных узораў саставу і ўласцівасцей рэчываў і матэрыялаў, барацьбе з грыпам птушак і ньюкаслскай хваробай, антыманапольным рэгуляванні, развіцці радыёнавігацыі, рэкультывацыі тэрыторый дзяржаў, якія падпалі пад уздзеянне ўраназдабыўных вытворчасцей. Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў разгледзяць пытанні, што датычацца пошукаў ваеннаслужачых, якія прапалі без вестак у перыяд вайны ў Афганістане ў 1979-1989 гадах, пошуку месцаў пахаванняў, эксгумацыі, ідэнтыфікацыі астанкаў і перапахавання іх на радзіме, правядзення Гульняў краін СНД, а таксама супрацоўніцтва ў барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў.

Акрамя таго, члены Савета пастаянных прадстаўнікоў абмяркуюць падрыхтоўку праграмы дзеянняў па актывізацыі партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі краін СНД. Праект праграмы распрацаваны туркменскім бокам у адпаведнасці з ініцыятывай Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, выказанай ім у кастрычніку 2017 года ў час пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Праектам дакумента прадугледжваюцца канкрэтныя дзеянні па развіцці і ўмацаванні знешнепалітычнага супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці не толькі ў СНД, але і ў міжнародных арганізацыях, вызначаюцца механізмы і напрамкі ўзаемадзеяння па ключавых глабальных і рэгіянальных праблемах.

На пасяджэнні Савета паўнамоцных прадстаўнікоў таксама будзе ўзгоднена кандыдатура кіраўніка Місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, якія пройдуць 17 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.