Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лютага 2023, 11:57

Пастаянныя прадстаўнікі СНД абмяркуюць у Мінску прапановы ў праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД адбудзецца 28 лютага ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

На сустрэчы пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць дзейнасць місіі наглядальнікаў ад СНД на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах, а таксама рэферэндумах у дзяржавах Садружнасці ў 2021-2022 гадах.

Члены Савета пастаянных прадстаўнікоў таксама маюць намер разгледзець прапановы ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое пройдзе 7 чэрвеня ў Сочы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі