ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 ліпеня 2021
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 мая 2021, 17:20

Пастаянныя прадстаўнікі СНД абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў

Фота Выканкама СНД
Фота Выканкама СНД

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці прайшло сёння ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама.

Першым пунктам парадку дня стаў разгляд розных аспектаў падрыхтоўкі да маючага адбыцца 28 мая ў Мінску пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД. У ходзе абмеркавання была, у прыватнасці, выказана ўдзячнасць у адрас Выканаўчага камітэта СНД за высокую ступень гатоўнасці дакументаў, якія ўносяцца на разгляд СКУ.

Потым пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі заслухалі справаздачу аб дзейнасці Міждзяржаўнага савета па гідраметэаралогіі СНД. Удзельнікі пасяджэння канстатавалі, што з часу стварэння міждзяржсавет даказаў сваю высокую запатрабаванасць і эфектыўнасць. З'яўляючыся каардынатарам і арганізатарам сумеснай дзейнасці краін Садружнасці ў галіне гідраметэаралогіі, савет паспяхова забяспечвае выкананне аператыўна-вытворчых і навукова-даследчых работ у інтарэсах розных катэгорый спажыўцоў.

Паводле слоў старшыні савета, кіраўніка Федэральнай службы па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Расійскай Федэрацыі Ігара Шумакова, які прадставіў справаздачу ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі, асноўныя намаганні МСГ СНД будуць накіраваны на далейшае ўмацаванне супрацоўніцтва нацыянальных гідраметслужбаў краін Садружнасці, гарманізацыю адпаведных нарматыўных прававых дакументаў, удасканаленне методыкі каротка-, сярэдне- і доўгатэрміновага прагназавання надвор'я, у тым ліку небяспечных гідраметэаралагічных з'яў.

Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі краін Садружнасці ўзгаднілі ў якасці кіраўніка Місіі наглядальнікаў ад СНД на пазачарговых выбарах у Нацыянальны сход Арменіі намесніка старшыні Выканаўчага камітэта СНД Ільхома Нематава, а на датэрміновых выбарах у парламент Малдовы - генеральнага сакратара - кіраўніка Сакратарыята Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД Дзмітрыя Кабіцкага.

Наступнае пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў будзе выязным. Яно пройдзе ў Брэсце 21 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі