20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 24 жніўня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.
Члены Савета пастаянных прадстаўнікоў маюць намер абмеркаваць пяць пытанняў. Сярод іх - праекты парадкаў дня пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія пройдуць 14-15 кастрычніка ў Мінску. Таксама на сустрэчы плануецца сфарміраваць праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў.
Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі заслухаюць інфармацыю аб дзейнасці Савета кіраўнікоў дзяржаўных і грамадскіх тэлерадыёарганізацый дзяржаў Садружнасці. У рэжыме відэа-канферэнц-сувязі галоўным дакладчыкам па пытанні выступіць старшыня савета Пётр Фёдараў (дырэктар Дырэкцыі міжнародных адносін УДТРК).
Акрамя таго, на пасяджэнні плануецца прыняць рашэнне аб кіраўніку місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах прэзідэнта Узбекістана, назначаных на 24 кастрычніка.-0-