Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лютага 2022, 11:32

Пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць праект парадку дня пасяджэння СМЗС СНД

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 15 лютага ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Плануецца, што ў пасяджэнні прыме ўдзел намеснік міністра замежных спраў Казахстана Марат Сыздыкаў, які прэзентуе Канцэпцыю старшынства Казахстана ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2022 годзе і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.

Пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі таксама абмяркуюць праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, якое адбудзецца 8 красавіка ў Душанбэ.

Акрамя таго, на сустрэчы плануецца абмеркаваць прапановы ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Яго намечана правесці ў маі ў Нур-Султане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі