Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 кастрычніка 2016, 14:58

Пастаянныя камісіі сфарміраваны ў Палаце прадстаўнікоў

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянныя камісіі сфарміраваны сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, у Пастаянную камісію па заканадаўстве, старшынёй якой з'яўляецца Наталля Гуйвік, увайшлі Іван Маркевіч, Максім Місько, Віталь Уласевіч, Аляксандр Маркевіч. Іван Маркевіч, Максім Місько выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

Членамі камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце (пад старшынствам Леаніда Цупрыка) сталі Дзмітрый Гобараў, Павел Ждановіч, Таццяна Марачкава, Леанід Пісанік, Анатоль Ткачук, Галіна Філіповіч. Дзмітрый Гобараў і Анатоль Ткачук выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

У Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы (старшыня - Валянцін Міхневіч) зацверджаны наступны склад: Уладзімір Базанаў, Сяргей Бобрыкаў, Валерый Гайдукевіч, Пётр Атрошчанка, Аляксандр Багдановіч, Ігар Мартынаў, Васіль Чэкан. Уладзімір Базанаў, Сяргей Бобрыкаў і Валерый Гайдукевіч выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

Членамі камісіі па эканамічнай палітыцы (будзе працаваць пад кіраўніцтвам Уладзіслава Шчэпава) сталі Леанід Брыч, Сяргей Зямчонак, Аляксей Сокал, Ганна Канапацкая, Леанід Качына. Леанід Брыч, Сяргей Зямчонак і Аляксей Сокал выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

У складзе камісіі па бюджэце і фінансах (старшыня - Людміла Дабрыніна) у бліжэйшыя чатыры гады будуць працаваць Валерый Барадзеня, Аляксандр Цацоха, Пётр Вабішчэвіч, Сяргей Занько, Людміла Ніжэвіч, Таццяна Сайганава. Валерый Барадзеня і Аляксандр Цацоха выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

Са сваім членствам у Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы (старшыня - Яўген Адаменка) вызначыліся Ігар Кананчук, Сяргей Літвін, Анатоль Лукашоў, Віктар Мірош, Святлана Чэкан. Анатоль Лукашоў і Святлана Чэкан выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

У Пастаянную камісію па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы (старшыня - Таццяна Кананчук) увайшлі Мікалай Васількоў, Наталля Клімовіч, Ала Навумчык, Ірына Кралевіч, Мікалай Расоха, Мікалай Улаховіч. Мікалай Васількоў, Наталля Клімовіч і Ала Навумчык выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

Членамі камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі (старшыня - Андрэй Навумовіч) сталі дэпутаты Валянціна Ражанец, Валерый Саўко, Васіль Бараннік, Адам Кавалько. Валянціна Ражанец і Валерый Саўко выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы (старшыня - Ігар Марзалюк) сфарміравана ў наступным складзе: Ірына Рынейская, Аляксандр Сягоднік, Таццяна Якубовіч, Алена Анісім, Ірына Дарафеева, Лілія Кір'як, Ігар Колб, Алена Каляснёва, Аксана Няхайчык, Ала Сопікава. Ірына Рынейская, Аляксандр Сягоднік і Таццяна Якубовіч выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

Членамі камісіі па працы і сацыяльных пытаннях (старшыня - Тамара Красоўская) сталі Людміла Канановіч, Алег Леўшуноў, Віталь Шылаў, Анатоль Дашко, Юлія Мурына, Таццяна Старынская, Жанна Стаціўка. Людміла Канановіч, Алег Леўшуноў і Віталь Шылаў выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

Пад кіраўніцтвам Людмілы Макарынай-Кібак у Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы будуць працаваць Вадзім Дзевятоўскі, Валянціна Курсевіч, Валянцін Мілашэўскі, Вольга Мычко, Ігар Невар, Алена Астапюк, Аляксандр Старавойтаў. Вадзім Дзевятоўскі, Валянціна Курсевіч і Валянцін Мілашэўскі выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

У камісію па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі (старшыня - Андрэй Рыбак) увайшлі Вячаслаў Дзьячэнка, Дзмітрый Заблоцкі, Ігар Камароўскі, Валерый Курсевіч, Юрый Лобач, Вольга Палітыка, Іван Рабкавец, Віктар Русак, Пётр Салаўёў, Віталь Чудовіч, Андрэй Юніцын. Дзмітрый Заблоцкі, Ігар Камароўскі, Вольга Палітыка і Пётр Салаўёў выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

Пастаянная камісія па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве (старшыня - Юрый Дарагакупец) сфарміравана ў складзе дэпутатаў: Аляксандр Бабаловіч, Аксана Гайдук, Дзмітрый Гурскі, Васіль Дземідовіч, Наталля Жыбуль. Аксана Гайдук і Дзмітрый Гурскі выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.

Што датычыцца камісіі па міжнародных справах, якую ўзначальвае Валерый Варанецкі, у яе ўвайшлі Іван Корж, Вольга Папко, Дзмітрый Шаўцоў, Тамара Далгашэй, Людміла Кубракова, Міхаіл Мілаванаў, Віталь Місявец, Сяргей Пацэвіч, Вольга Петрашова, Ганна Старавойтава, Анатоль Хішчанка. Іван Корж, Вольга Папко і Дзмітрый Шаўцоў выбраны намеснікамі старшынь гэтай камісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі