Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2021, 15:21

Пастаянны савет АДКБ узгадніў праект заявы аб забароне новых відаў зброі масавага знішчэння

22 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пастаянны савет Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы сёння на пасяджэнні ўзгадніў праекты шэрага важных палітычных заяў, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Былі ўзгоднены праекты заяў дзяржаў - членаў АДКБ аб забароне распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння і новых сістэм такой зброі, а таксама аб забеспячэнні ўсёабдымнай стабільнасці ў свеце, - адзначыў прэс-сакратар. - Дакументы будуць накіраваны для далейшага разгляду і прыняцця на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў - членаў арганізацыі пры ААН".

Пасяджэнне прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі пад старшынствам пастаяннага прадстаўніка Таджыкістана Хасана Султонава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі