
30 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пастаянны савет Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы сёння на пасяджэнні прыняў заяву аб ваеннай актыўнасці на сумежных да зоны адказнасці АДКБ тэрыторыях. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
"У ходзе пасяджэння была прынята заява Пастаяннага савета АДКБ аб ваеннай актыўнасці на сумежных да зоны адказнасці АДКБ тэрыторыях і яе ўплыве на еўразійскую бяспеку", - адзначыў прэс-сакратар.
Акрамя таго, былі разгледжаны праекты шэрага дакументаў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў галіне ваеннай бяспекі, а таксама планавання дзейнасці АДКБ у 2022 годзе.
Пасяджэнне Пастаяннага савета АДКБ прайшло ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі пад старшынствам пастаяннага і паўнамоцнага прадстаўніка Арменіі пры АДКБ Віктара Біягава. У рабоце Пастаяннага савета прыняў удзел намеснік генеральнага сакратара АДКБ Самат Ардабаеў.-0-