
13 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Па ініцыятыве армянскага боку сёння адбылося экстраннае пасяджэнне Пастаяннага савета Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы з удзелам кіраўніцтва Сакратарыята АДКБ і начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўніка Анатоля Сідарава, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
"Пастаянны і паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Арменія пры АДКБ Віктар Біягаў, які старшынствуе на пасяджэнні, праінфармаваў калег аб развіцці абстаноўкі ў асобных раёнах граніцы Арменіі з Азербайджанам і паведаміў аб звароце прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна да членаў Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у сувязі з гэтым", - адзначыў прэс-сакратар.
"Члены савета выказалі крайнюю заклапочанасць цяперашняй сітуацыяй і разгледзелі прапановы адносна магчымага задзейнічання механізмаў АДКБ для ўрэгулявання сітуацыі", - падкрэсліў Уладзімір Зайнетдзінаў.-0-