Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 сакавіка 2022, 14:48

Пастаянны прадстаўнік Беларусі: любая вайна можа быць спынена толькі за сталом перагавораў

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Любая вайна можа быць спынена толькі за сталом перагавораў. Аб гэтым гаворыцца ў выступленні пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрыя Амбразевіча на сегменце высокага ўзроўню Канферэнцыі па раззбраенні, паведамляе БЕЛТА.

"Любая вайна можа быць спынена толькі за сталом перагавораў, калі ў іх ходзе будуць улічаны інтарэсы ўсіх уключаных і зацікаўленых бакоў. Беларусі не патрэбна вайна! Пачынаючы з 2014 года, Беларусь на справе не раз даказвала гэта і ўносіла, у тым ліку праз Мінскія дамоўленасці, свой уклад у тое, каб крызіс, які распаўсюджваецца на Украіне, спыніўся і змяніўся стабільным мірам", - гаворыцца ў заяве прадстаўніка Беларусі.

Юрый Амбразевіч нагадаў, што гэтымі днямі Прэзідэнт Беларусі асабіста прыклаў усе намаганні, каб ўкраінская дэлегацыя згадзілася на ўдзел у перагаворах з Расіяй.

"Ужо сёння мы прадаставілі пляцоўку для перагавораў. Беларусь прадоўжыць рабіць усё, што ад яе залежыць у гэтым жа напрамку для вырашэння крызісу вакол і на Украіне і адхіляе ўсе абвінавачанні ў свой адрас у садзейнічанні канфлікту, - падкрэсліў пастаянны прадстаўнік. - Як не раз заяўляў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, беларускія войскі ніякага ўдзелу не прымаюць у расійскай аперацыі ў Данбасе".

Беларусь заклікае ўсіх, хто яшчэ бяздзейнічае, зрабіць усё магчымае, каб прадухіліць яшчэ большае кровапраліцце і спыніць ваенныя дзеянні. "Неабходна ўсім прызнаць, што дасягненню гэтай мэты не дапамогуць ні эканамічныя санкцыі, ні тым больш пастаўка лятальных узбраенняў для Украіны. Наадварот, усё гэта будзе непасрэдным укладам у прадаўжэнне, у яшчэ большае распальванне ўзброенага процістаяння. Гэта дакладна не дарога да міру. Адзіны дзейсны сродак для дасягнення міру цяпер, як і заўсёды - гэта прызнанне законных і абгрунтаваных заклапочанасцей усіх зацікаўленых бакоў без выключэння і рэалізацыя гэтага прызнання шляхам перагавораў і дыялогу, заснаваных на сапраўднай прыхільнасці да прынцыпу непадзельнай бяспекі", - заявіў дыпламат.

Ён нагадаў, што Беларусь не раз за апошнія гады заклікала да пачатку глабальнага працэсу перагавораў па вызначэнні палітычных і прававых асноў міжнароднай бяспекі. "Гэты заклік як ніколі актуальна гучыць тут на Канферэнцыі па раззбраенні. Бо менавіта ад вынікаў прагрэсу ў гэтай сферы будзе залежаць непасрэдна парадак дня работы канферэнцыі", - дадаў Юрый Амбразевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі